Першы смяротны выпадак у Японіі, дзе больш за ўсё захварэўшых ад каранавіруса за межамі Кітая

14 Лютага 2020
Тым часам у Японіі, дзе больш за ўсё захварэўшых  за межамі Кітая, ёсць першы смяротны выпадак. Памёрла 80-гадовая жанчына, шпіталізаваная  некалькі дзён назад. Агульны лік інфіцыраваных  у краіне дасягнуў 250. Большасць - гэта пасажыры і экіпаж амерыканскага круізнага лайнера Diamond Princess, які стаіць на каранціне ля берагоў Ёкагамы. Сёння ўлады абяцалі эвакуіраваць з яго турыстаў, якім больш за  80 гадоў. Таксама спусціцца на бераг дазволяць пасажырам, у чыіх каютах адсутнічаюць вокны. Усіх іх правераць на наяўнасць каранавіруса.