Яго даставілі спецрэйсам. Чорная скрыня можа быць расшыфраваная на працягу сутак. Эксперты лічаць, што магнітная стужка, хутчэй за ўсё, захавалася ў добрай якасці. У раёне трагедыі ў Чорным моры працягваецца пошукавая аперацыя. Вадалазы знайшлі рухавік. Ён разваліўся на тры часткі. Зараз паднімаюць турбіну. Усе элементы потым перададуць крыміналістам. У прыярытэце ў следчых версія з пападаннем старонніх прадметаў у рухавік. За два дні з вады вынулі 16 ахвяраў авіякатастрофы. Два целы ўжо апазнаныя. Загінуўшых пры крушэнні Ту-154 у Сочы пахаваюць з воінскімі ўшанаваннямі на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках у Мыцішчах. Нагадаем, самалёт Мінабароны прапаў з радараў 25 снежня праз некалькі хвілін пасля вылету з Сочы. Усяго на борце, які накіроўваўся ў Сірыю, было 92 чалавекі. Ніхто не выжыў.