Першымі 2020 год сустрэнуць жыхары Кірыбаты

31 декабря 2019
Менш за  гадзіну застаецца да таго моманту, калі ўсходнія куткі планеты ўвойдуць у новае дзесяцігоддзе. Першымі год Белага Металічнага Пацука сустрэнуць жыхары Рэспублікі Кірыбаты, якая ўваходзіць у склад астравоў Раства ў Ціхім акіяне. А таксама Каралеўства Тонга ў Акіяніі. Затым 2020 уступіць у сілу на востраве Фіджы і ў Новай Зеландыі. Пасля чаго накіруецца  ў Расію. Першымі бой курант пачуюць на Камчатцы і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Затым святочныя салюты прагрымяць у краінах Азіі, Еўропы і Новага Свету. Найдаўжэй чакаць наступлення Новага года жыхарам Амерыканскага Самоа і атола Мідуэй у Ціхім акіяне.