Першыя ахвяры цыклону Махасен

16 мая 2013

У Бангладэш загінулі сама менш 5 жыхароў партовых гарадоў Чытагонг і Кокс-Базар. Стыхія падышла да краіны з поўдня. Раней улады Бангладэш і суседняй М'янмы пачалі масавую эвакуацыю жыхароў раёнаў, якія, паводле прагнозаў сіноптыкаў, могуць трапіць пад разбуральнае ўздзеянне цыклону. Паводле звестак Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН, у зону рызыкі ўваходзяць вялікія тэрыторыі Бангладэш, М'янмы і Індыі з агульным насельніцтвам 8 мільёнаў чалавек.