Першыя высновы наконт катастрофы французскага Фалькона ва Унукаве

24 октября 2014

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт паведаміў першыя высновы наконт катастрофы французскага Фалькона ва Унукаве. Самалёт быў спраўным. Экіпаж убачыў снегапрыбіральшчык толькі перад сутыкненнем. Вадзіцель машыны не паведаміў дыспетчару аб перасячэнні ўзлётнай паласы. Калі дыспетчар выдаваў дазвол на ўзлёт, паласа была вольная. Французскія эксперты з высновамі расійскіх калегаў пагадзіліся.


Нагадаем, у панядзелак самалёт Фалькон падчас узлёту закрануў снегапрыбіральшчык. Загінулі тры члены экіпажа і пасажыр - кіраўнік французскай кампаніі Тотал Крыстаф дэ Маржэры. Зараз арыштаваны вадзіцель снегапрыбіральнай машыны Уладзімір Мартыненка, у яго крыві выяўлена 0,6 праміле алкаголю. Пад вартай знаходзяцца ўсяго чатыры чалавекі. У адстаўку ўчора падалі гендырэктар Унукава і яго намеснік.