Першыя крокі Ірака па вывядзенні з краіны амерыканскіх войскаў

6 января 2020
Урад абмежаваў наземнае і паветранае перамяшчэнне сіл міжнароднай кааліцыі. Гістарычнае рашэнне прынята пасля забойства Касема Сулеймані. У Багдадзе заявілі, што не дазволяць Вашынгтону выкарыстоўваць іх краіну як плацдарм для нападу на Іран. Зараз у Іраку знаходзяцца каля пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.  У адказ Дональд Трамп пагражае  санкцыямі.