Навукоўцы ўпершыню сутыкнуліся з дакументальнымі доказамі. Даследчыкі з Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі Вашынгтона зрабілі аналіз астанкаў 14-гадовай дзяўчынкі, знойдзеных пры раскопках на месцы форта Джэймс. Прычым яна была не адзінай ахвярай канібалаў. Зіма 1609 года была галоднай з-за разрыву адносін з індзейцамі. Пасяленцы былі ў аблозе. З'елі коней, пацукоў, паспрабавалі нават скураны абутак. Калі вясной прыбыў карабель з Англіі, яго сустракалі ўсяго 60 чалавек з 300. Яны рабілі ўсё, каб выжыць.














