Першыя астанкі пасажыраў Аэробуса А 320, які пацярпеў крушэнне, дастаўлены ў Каір

23 мая 2016

Судмедэксперты пачалі збор ДНК-проб у сваякоў загінуўшых для ідэнтыфікацыі астанкаў. На гэта можа спатрэбіцца некалькі тыдняў. Нагадаем, лайнер авіякампаніі "Іджыпт Эйр", які ляцеў з Парыжа ў Каір, 19 мая знік з экранаў радараў. На яго борце знаходзіліся 66 чалавек. Разглядаецца некалькі версій таго, што адбылося, у тым ліку тэракт і тэхнічная няспраўнасць. Як паведамлялася раней, для пошукаў бартавых самапісцаў самалёта Егіпет задзейнічаў падводную лодку.