Першыя з 60 амерыканскіх дыпламатаў, якіх высылаюць, пакінулі будынак пасольства ЗША ў Маскве

5 апреля 2018
Супрацоўнікі і іх сем'і выехалі ў кірунку аэрапорта на 4 аўтобусах. У канцы сакавіка пра высылку расійскіх дыпламатаў аб'явілі больш як 20 еўрапейскіх краін, а таксама Канада і ЗША. Пачалося ўсё з Вялікабрытаніі. Расія прыняла люстраныя меры, заявіўшы, што расійскія спецыялісты абавязаныя ўдзельнічаць у расследаванні справы аб атручванні Скрыпаля і яго дачкі.