28 лютага ўся ўвага СМІ і грамадскасці была прыкавана да перамоў дэлегацый Расіі і Украіны. Сустрэча праходзіла ў Гомельскай вобласці на беразе Прыпяці паблізу ўкраінскай мяжы.
Галоўная мэта - спыніць эскалацыю канфлікту, спыніць агонь на тэрыторыі Украіны і прыйсці да мірнага рашэння. Сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце. Літаральна некалькі гадзін назад завяршылася. І як адзначаюць удзельнікі сустрэчы, бакі гатовы былі слухаць і чуць адзін аднаго. Па выніках вызначаны шэраг прыярытэтных тэм, па якіх азначыліся рашэнні. Па заяве прадстаўніка расійскай дэлегацыі, наступная сустрэча адбудзецца ў найбліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы.
З самай раніцы ў Гомельскай вобласці працуе здымачная група тэлеканала "Беларусь 1". Падрабязнасці ў "Панараме".
Першыя вынікі перамоў Масквы і Кіева
28 февраля 2022













