Першыя знішчальнікі F-16 ВПС ЗША прыбылі ў Польшчу

14 марта 2014

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, баявыя самалёты возьмуць удзел у ваенных манеўрах. Усяго запланаваны ўдзел 12 амерыканскіх знішчальнікаў. Таксама на 32-ую базу тактычнай авіяцыі ў Лясцы будуць накіраваныя 300 вайскоўцаў арміі ЗША. Напярэдадні прадстаўнік амерыканскага ваеннага ведамства палкоўнік Сціў Уорэн пацвердзіў, што рашэнне прынята ў святле апошніх падзей ва Украіне. Гаворка ідзе не толькі аб узмацненні польскай базы. У Літву накіраваныя 16 самалётаў-разведчыкаў.


У пачатку тыдня Савет Паўночнаатлантычнага альянсу прыняў рашэнне аб пачатку рэгулярных палётаў самалётаў радыёлакацыйнай разведкі для назірання за сітуацыяй у Крыме і ва Украіне.


У Чорным моры ў непасрэднай блізкасці ад тэрыторыі Украіны прадаўжаюцца вучэнні флатоў ЗША, Румыніі і Балгарыі. У разгары і маштабныя вучэнні НАТА на поўначы Нарвегіі, у іх бяруць удзел 16 тысяч салдат з 16 краін.