Першыя арышты ў Босніі і Герцагавіне

10 февраля 2014

Тут працягваюцца масавыя антыўрадавыя мітынгі. Людзі незадаволеныя эканамічнай сітуацыяй і карупцыяй у краіне.


Паводле апошніх звестак, у пятнічных вулічных баях у Сараеве пацярпелі больш за 300 чалавек. Сёння ўрад збіраецца на экстраннае пасяджэнне. Боснія і Герцагавіна - кандыдат на ўваходжанне ў Еўрапейскі Саюз. Дамова аб асацыяцыі была падпісана 8 гадоў таму, але эканоміцы гэта пайшло не на карысць. Беспрацоўны - кожны другі. Кожны пяты жыве ў нястачы.