Першамай сёння адзначаюць у 140 краінах

1 мая 2018

Адначасова з беларусамі Першамай сёння адзначаюць і ў 140 іншых краінах свету. Прычым у кожнай свае традыцыі і звычаі гэтай даты. Святочныя мітынгі і шэсці прайшлі сёння па ўсёй Расіі. Удзел у іх прынялі звыш трох мільёнаў чалавек. Самае масавае шэсце - вядома ж, у Маскве. Удзельнікі шэсця з кветкамі, шарамі і транспарантамі прайшлі ад набярэжнай з боку Васільеўскага спуску да Манежнай плошчы.

На вуліцы гарадоў выйшлі таксама грамадзяне Інданезіі, Паўднёвай Карэі і М'янмы. Кітай у святочную атмасферу акунуўся на тры дні. У многіх гарадах праходзяць канцэрты і цырымоніі ўзнагароджання славутых працаўнікоў.

У Германіі і Швейцарыі святкаваць пачалі яшчэ мінулай ноччу. Яе тут завуць Вальпургіевай. Моладзь па традыцыі пераапранаецца ў ведзьмаў і сустракае апошні месяц вясны танцамі. Раніцай мітынгі правялі прафсаюзы і палітычныя партыі.