Першага за 12 гадоў злачынца пакаралі ў амерыканскім штаце Арканзас

21 апреля 2017

Смяротную ін'екцыю ўвялі 50-гадоваму амерыканцу, асуджанаму за забойства. Вакол гэтай гісторыі існуе маштабны скандал. Улады сутыкнуліся з недахопам хімікатаў для пакарання. Закупляліся яны ў Еўропе, але для якой мэты - вытворцу не паведамлялася. У выніку кампанія адмовілася аднаўляць пастаўкі. У гэты момант, нагадаю, смяротнае пакаранне дазволена ў 31 штаце Амерыкі.