Першая ахвяра лясных пажараў у Партугаліі

16 августа 2013
У акрузе Гуарда пры тушэнні агню загінуў пажарны. Яшчэ трое яго калег атруціліся ўгарным газам. Яны былі шпіталізаваныя. Агнём ужо які тыдзень абхоплены лясы ў пяці акругах краіны. Полымя ўшчыльную набліжаецца да жылых дамоў. Сітуацыю ўскладняе засушлівае надвор'е і моцны вецер.