Перыяд палітычнага ліхалецця завяршыўся ў Іраку

4 октября 2018

Амаль праз 5 месяцаў пасля адстаўкі папярэдняга лідара парламент краіны абраў новага прэзідэнта. Ім стаў вопытны палітык - вылучэнец ад партыі Патрыятычны саюз Курдыстана - Бархам Саліх. Ужо адбылася цырымонія інаўгурацыі. З абраннем на вышэйшую пасаду Бархама Саліха павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі.