Перастрэлкай завяршыўся фестываль байкераў у Каліфорніі

7 октября 2013
Каля ста паліцэйскіх акружылі клуб амерыканскага горада Фрэсна, калі пачалася страляніна. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 атрымалі раненні. Што стала прычынай інцыдэнту, зараз незразумела, зрэшты, бойкі і беспарадкі ў дні байк-фестывалю - не рэдкасць. Але іх завадатарамі, як правіла, становяцца не байкеры, а члены мясцовых банд.