Яшчэ трое атрымалі раненні рознага цяжару - зараз пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі. Што стала прычынай інцыдэнту, высвятляе паліцыя, яна ўжо ачапіла раён.
Дарэчы, непадалёку ад месца здарэння праходзіла свята Мардзі Гра, якое азначае пачатак каталіцкага Вялікага посту. Ён суправаджаўся масавымі гуляннямі, таму паліцыя Новага Арлеана была пераведзена на ўзмоцнены рэжым працы.













