Перапалох ля статуі Свабоды

25 апреля 2015

Сёння ў Нью-Ёрку з-за пагрозы выбуху ў тэрміновым парадку з Вострава свабоды эвакуіравалі ўсіх наведвальнікаў. Мерапрыемствы былі пачатыя пасля таго, як невядомы патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў пра бомбу. Аднак ужо праз некалькі гадзін рэжым эвакуацыі быў адменены, а сам помнік аб’яўлены бяспечным. У Нью-Ёрку знаходзіцца наш карэспандэнт Кацярына Забаўская, якая назірала за наступствамі лжывай трывогі. Мы звязаліся з ёй па тэлефоне.

Карэспандэнт - Кацярына Забаўская (па тэлефоне).