Перапоўнены Амур ставіць новыя рэкорды

28 августа 2013

Перапоўнены Амур на Далёкім Усходзе Расіі ставіць новыя рэкорды. Каля Хабараўска ўзровень вады ўжо выйшаў на адзнаку 743 сантыметры. Гэта на метр вышэй за гістарычны максімум. І вада працягвае прыбываць - прыкладна па 15 сантыметраў за суткі. Сіноптыкі абяцаюць сёння дажджы па ўсім Хабараўскім краі. Гэта можа выклікаць затапленне дзясяткаў дамоў і аўтатрас. Большасць дамбавых умацаванняў былі разлічаныя толькі на 7-метровы ўзровень. Ратавальнікі зараз спешна нарошчваюць ахоўныя збудаванні з разліку на новыя рэкорды Амура.