Перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза стартуюць у сакавіку

2 октября 2016

Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства. Туманны Альбіён не будзе чакаць  прэзідэнцкіх выбараў у Францыі і і парламенцкіх у ФРГ. Паводле слоў Тэрэзы Мэй, выбар часу для запуску працэдуры Брэксіт заснаваны на брытанскіх інтарэсах, а не на выгодзе еўрапейскіх краін. Прэм'ер сёння ўвечар выступіць з прамовай перад членамі кіруючай Кансерватыўнай партыі, дзе заявіць пра адмену акта аб еўрапейскіх супольнасцях 1972 года, па якім Вялікабрытанія была прынятая ў ЕС.