Перамовы наконт кіруючай кааліцыі ў Германіі блізкія да паспяховага завяршэння

12 января 2018

Як паведамляюць нямецкія СМІ, альянс Меркель і сацыял-дэмакратаў дасягнуў пэўнага прагрэсу ў шэрагу пытанняў. У тым ліку бакі дамовіліся не павышаць падатковую стаўку ў Германіі і абмеркавалі фінансаванне праектаў у галіне медыцыны. Партыі дасягнулі пагаднення і ў абмежаванні міграцыі. Зараз прыток бежанцаў будзе да 220 тысяч чалавек за год.