Перагаворны працэс наконт іранскай ядзернай праграмы можа зацягнуцца

23 ноября 2014

Перагаворны працэс наконт іранскай ядзернай праграмы можа зацягнуцца яшчэ на год. Гэта паведамілі прадстаўнікі Тэгерана на сустрэчы з шасцёркай міжнародных пасярэднікаў. Перамовы праходзяць у Вене. Бакі, як паведамляецца, спрабуюць зблізіць свае пазіцыі, аднак галоўнымі пытаннямі па-ранейшаму застаюцца санкцыі, якія краіны Захаду абяцаюць зняць у абмен на адмову Ірана ад узбагачэння ўрану. Сёння пройдзе шэраг сустрэч. Раней планавалася, што бакі прыйдуць да кампрамісу да канца гэтага месяца.