Перад Кангрэсам CША выступае прэзідэнт Францыі

25 апреля 2018

У Штатах у гэтыя хвіліны перад Кангрэсам выступае прэзідэнт Францыі. Эмануэль Макрон нагадаў аб традыцыі сяброўства і саюзніцтва, якія звязваюць ЗША і Францыю, і падкрэсліў агульную прыхільнасць свабодзе і абароне правоў чалавека, уключаючы расавае і гендарнае раўнапраўе. А напярэдадні Дональд і Меланія Трамп далі ўрачыстую вячэру ў гонар лідара Францыі і яго жонкі. На вечар былі запрошаныя больш як сто гасцей. Нагадаю, візіт Макрона ў ЗША прадоўжыцца тры дні.