Пералік спісанняў па дэпазітах у банках Кіпра пашыраць

22 апреля 2013

Стрыгчы ўклады на Кіпры будуць больш актыўна. Пералік спісанняў па дэпазітах у банках пашыраць з мэтай забеспячэння жыццяздольнасці мясцовых фінансавых інстытутаў. Аб гэтым паведамляе афінскае агенцтва навін са спасылкай на міністэрства фінансаў Кіпра. Паводле інфармацыі агенцтва, 27,5% дэпазітаў страцяць тыя, хто трымаў звыш 100 тысяч еўра ў двух найбуйнейшых банках краіны. Як вынік - грошы страцяць прыватныя школы, страхавыя кампаніі і дабрачынныя арганізацыі.