Пентагон заблытаўся

7 декабря 2017
Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Роб Мэнінг заявіў, што ў Іраку зараз знаходзяцца каля 5 200 амерыканскіх вайскоўцаў, а ў Сірыі - амаль 2 000 чалавек. Гэтыя звесткі цалкам адрозніваюцца ад аб'яўленых раней, калі Пентагон сцвярджаў, што ў Сірыі налічваецца ўсяго 500 вайскоўцаў. Амерыканскія СМІ, хоць і зрабілі акцэнт на блытаніне ў сур'ёзным ведамстве, паспяшаліся нагадаць, што прэзідэнт Трамп забараняў аб'яўляць колькасць амерыканскага кантынгенту на Блізкім Усходзе.