Пентагон паабяцаў Дональду Трампу вылучыць мільярд долараў на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай

26 марта 2019

Грошы выдаткуюць на ўчастак агароджы працягласцю 91 кіламетр паміж гарадамі Юма і Эль-Паса. Такі крок Міністэрства абароны ЗША растлумачыла федэральным законам, які дае ведамству паўнамоцтвы на будаўніцтва дарог і агароджаў для барацьбы з кантрабандай наркотыкаў. У кангрэсе рашэннем Пентагона незадаволеныя. Дэмакраты назвалі яго   неканстытуцыйным, бо перад вылучэннем сродкаў неабходна займець дазвол некалькіх профільных камітэтаў.