Пентагон пацвердзіў, што ЗША падтрымлівалі 46 біялагічных аб'ектаў ва Украіне

10 июня 2022

ЗША прызналі сваю сувязь з біялабараторыямі ва Украіне. За апошнія 20 гадоў Вашынгтон аказваў падтрымку 46-ці розным грамадзянскім лабараторыям, установам аховы здароўя і цэнтрам дыягностыкі захворванняў на ўкраінскай тэрыторыі - заявілі ў Пентагоне. У ведамстве запэўнілі, што падтрымка аказвалася ў мірных мэтах, для павышэння біябяспекі, эпіднагляду і абароны. А супрацоўніцтва не парушала заканадаўства абедзвюх краін. Распрацоўкі ядзерных і біялагічных праграм ва Украіне Пентагон працягвае адмаўляць.