Пентагон апублікаваў звесткі наконт расходаў на барацьбу з "Ісламскай дзяржавай"

12 июня 2015

Пентагон апублікаваў звесткі наконт расходаў на барацьбу з "Ісламскай дзяржавай" - штодня 9 мільёнаў долараў. Агульная ж сума для супрацьстаяння баевікам са жніўня мінулага года склала каля 3 мільярдаў. Нагадаем, ЗША разам з саюзнікамі наносяць авіяўдары па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы" ўжо амаль год. Тым не менш, на гэты момант ісламісты захапілі вялікія тэрыторыі ў Сірыі і Іраку.