Міністр абароны ЗША Чак Хейгел папрасіў кангрэс перагледзець сваё ранейшае рашэнне аб скарачэнні выдаткаў Пентагона на 500 мільярдаў долараў на працягу наступных 10 гадоў. У адваротным выпадку, папярэдзіў міністр, прыйдзецца паставіць на прыкол тры авіяносцы і скараціць колькасць узброеных сіл на 70 тысяч чалавек, а ваеннага рэзерву - на 65 тысяч. Паводле слоў Хейгела, гэта прывядзе да паніжэння боегатоўнасці амерыканскіх войскаў і затармозіць важныя праграмы стварэння новых узбраенняў.














