Пекін у адказ уводзіць пошліны на тавары з ЗША

19 сентября 2018

Пекін у адказ уводзіць пошліны на тавары з ЗША на суму каля 51 мільярда еўра. З панядзелка зборы ў памеры 5-10 працэнтаў крануць больш як 5 000 найменняў тавараў. Пры гэтым кітайскія ўлады падкрэсліваюць, што мера змушаная і дзейнічае ў адказ. Раней Дональдам Трампам былі ўведзеныя павышаныя гандлёвыя зборы ў памеры 10 працэнтаў на імпарт кітайскай прадукцыі. А з пачатку будучага года стаўка павінна змяніцца 25-працэнтнай. Мытныя бар'еры закранаюць палову кітайскага экспарту ў ЗША. Дарэчы, Пекін можа адмовіцца ад ідэі накіраваць у Штаты дэлегацыю на перамовы з Трампам на чале з віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета Лю Хэ.