Друкаваныя СМІ Украіны пераходзяць на ўкраінскую мову

16 января 2022
Усе друкаваныя СМІ Украіны  зараз павінны выдаваць матэрыялы на ўкраінскай мове або дубліраваць свой тыраж. Сёння ў краіне ўступае ў сілу палажэнне 25 артыкула закона "Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай". Фактычна выдаткі рускамоўных выданняў  зараз вырастаюць удвая. Моўны амбудсмен удакладніў, што нормы закона не будуць распаўсюджвацца на друкаваныя выданні на крымска-татарскай і іншых мовах так званых карэнных народаў Украіны.