Сумныя навіны прыйшлі з Кубы

24 февраля 2016

Напярэдадні там памёр Рамон Кастра, старэйшы брат кубінскага рэвалюцыянера Фідэля Кастра і цяперашняга прэзідэнта дзяржавы Рауля Кастра. Рамон памёр на 92-ім годзе жыцця. Прычыны яго смерці не называюцца. Нагадаем, што Рамон Кастра быў адным з ключавых дзеячаў кубінскай рэвалюцыі. Акрамя таго, старэйшы з братоў Кастра зрабіў неацэнны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, за што быў удастоены звання Героя працы Рэспублікі Куба.