Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл павіншаваў вернікаў з Раством

7 января 2020
Да ўсіх вернікаў звярнуўся і Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл. У віншаванні з Раством прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы заклікаў людзей задумацца аб сваіх учынках, не ставіць на першае месца ўласны дабрабыт і камфорт, не рабіць зло і імкнуцца да таго, каб крыніцай ісціны для нас станавіўся Бог і яго святыя запаведзі.