Пасажыры ў парыжскіх аэрапортах другія суткі пакутуюць з-за забастоўкі авіяперавозчыкаў. Працаўнікі галіны бастуюць супраць укаранення ў Францыі праекта Еўрасаюза пад назвай Адкрытае неба. Прафсаюзы заяўляюць, што гэты праект істотна паўплывае на бяспеку пералётаў і можа прывесці да сур'ёзных скарачэнняў у галіне.
Напярэдадні з аэрапорта Charles de Gaulle не змог вылецець кожны 10-ы самалёт, а з Orly - кожны 5-ы. У асноўным адмянілі палёты ў Іспанію і Паўночную Афрыку. Авіякампаніі Ryanair і EasyJet адмянілі траціну рэйсаў у Францыю. Сёння забастоўка прадоўжыцца.














