Пасажыры аўтобуса, які згарэў у Казахстане, маглі раскласці ў салоне агонь, каб сагрэцца

18 января 2018

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на камітэт па надзвычайных здарэннях рэспублікі. Падкрэсліваецца, што гэта папярэдняя версія. Для расследавання прычын трагедыі стварылі ўрадавую камісію. Нагадаем, гэтай раніцай на трасе ў Акцюбінскай вобласці загінулі 52 чалавекі - пасажырскі "Ікарус" загарэўся падчас руху. Выбрацца атрымалася толькі траім пасажырам і абодвум вадзіцелям. У іх - лёгкія апёкі. Усе загінуўшыя грамадзяне Узбекістана, яны ехалі ў Расію на заробкі. Як перадае nur.kz, ва ўладальніка аўтобуса не было ліцэнзіі на перавозку людзей.