Пасажырскі самалёт Малазійскіх авіяліній зрабіў экстранную пасадку

24 марта 2014

У аэрапорце Ганконга прызямліўся аэробус, які накіроўваўся з Куала-Лумпура ў Сеул. На яго борце знаходзіўся 271 пасажыр. У палёце выявіліся няспраўнасці ў галоўным генератары, але гэта не перашкодзіла пілотам без надзвычайнага здарэння пасадзіць лайнер.


Тым часам, лёс 239-ці чалавек, якія вылецелі 7 сакавіка з Куала-Лумпура ў Пекін на боінгу тых жа Малазійскіх авіяліній, застаецца невядомым. Да пошукаў судна сёння далучыліся дадатковыя самалёты Кітая, Японіі, ЗША і Аўстраліі. Геаграфічным цэнтрам міжнароднай пошукавай аперацыі стала паўднёвая частка Індыйскага акіяна. За два тыдні там некалькі разоў знаходзілі розныя абломкі або прадметы. Але аказалася, што знаходкі не маюць ніякага дачынення да лёсу зніклага боінга.