Пасажырскі цягнік сышоў з рэек пад Барселонай

20 ноября 2018

Адзін чалавек загінуў, не менш за сорак атрымалі траўмы. Усяго ў складзе ехала 150 пасажыраў. Інцыдэнт адбыўся на перагоне паміж гарадамі Тараса і Манрэса. Папярэдняя версія здарэння - апоўзень грунту. Зараз рух у раёне надзвычайнага здарэння прыпынены. Там працуюць медыкі і пажарныя.