Пасажырскі "Боінг" пацярпеў крушэнне ў Іране

8 января 2020
Пачнем выпуск з тэрміновай навіны з Ірана. Тут украінскі "Боінг-737" са 180 пасажырамі на борце пацярпеў крушэнне непадалёк ад аэрапорта Тэгерана імя Імама Хамейні. Інфармацыю толькі што перадалі іранскія СМІ. Відавочцы публікуюць відэа падзення. Паводле іх слоў, вогненная кропка, якая нясецца да зямлі, і ёсць "Боінг-737". Пра колькасць ахвяр або пацярпелых пры крушэнні пакуль нічога невядома. Таксама не паведамляецца, ці можа здарэнне быць звязана з бягучым амерыкана-іранскім канфліктам. Лайнер разбіўся пасля ўзлёту. Падрабязнасці высвятляюцца.