Пасажыра з Шанхая шпіталізавалі з аэрапорта Пецярбурга з падазрэннем на новы каранавірус

22 января 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя склікае экстранную нараду з-за ўспышкіі каранавіруса ў Кітаі. Рашэнне аб скліканні Камітэта САЗ па надзвычайных сітуацыях было прынята пасля аб'яўлення ўладамі Кітая аб тым, што новы каранавірус перадаецца ад чалавека да чалавека. Дарэчы, ужо чатыры выпадкі захворвання выяўленыя за межамі Паднябеснай - у Тайландзе, Японіі і Паўднёвай Карэі. Аб пацыентах з падазрэннем на заражэнне вірусам паведамілі Філіпіны, ЗША і Аўстралія. 

Трывожны выпадак адзначаны і на тэрыторыі Расіі: пасажыра з Шанхая шпіталізавалі з аэрапорта Пецярбурга з падазрэннем на ВРВІ - ён дастаўлены ў Боткінскую бальніцу з высокай тэмпературай. Афіцыйны лік памерлых - 17, заражаных вірусам - 473 чалавекі.