Пашпарт ААЭ прызнаны наймацнейшым у свеце

2 декабря 2018

Эміраты ўпершыню апярэдзілі Сінгапур, які размясціўся на другім радку. Рэйтынг нацыянальных пашпартоў улічвае колькасць краін, якія ўладальнік дакумента можа наведаць без візы і ў якія ён можа заехаць, атрымаўшы візу пасля прыбыцця. На сёння грамадзяне Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў могуць падарожнічаць без віз у 167 краін.

 

Сімвалічна, што першае месца ААЭ прысвоена ў 47-ую гадавіну са дня аб'яднання першых шэйхстваў. З гэтай нагоды ў буйных гарадах праходзяць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і нават авіяшоу. З Днём стварэння федэрацыі прэзідэнта ААЭ Халіфу ібн Зайд Аль Нахаяна павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.