Партыя Меркель атрымала перамогу на рэгіянальных выбарах

15 мая 2017

За Хрысціянска-дэмакратычны саюз прагаласавалі 34 з паловай працэнты выбаршчыкаў. Аб гэтым паведамляе выданне Deutsche Welle. Сацыял-дэмакратычная партыя набрала 31 працэнт. На працягу дзесяцігоддзяў менавіта сацыял-дэмакраты ўзначальвалі мясцовы парламент.

Перамога партыі Меркель дае ёй значную перавагу і шанц абрацца чацвёрты раз. Гэта галасаванне называюць генеральнай рэпетыцыяй выбараў у федэральны парламент бундэстага, якія адбудуцца ў верасні 2017 года.