14 партый, высокая канкурэнцыя, больш за 50 тысяч камер відэаназірання. У Расіі праходзяць выбары дэпутатаў у Дзярждуму. Упершыню на галасаванне адведзены 3 дні. Такі фармат выбраны ў сувязі з эпідбяспекай. Сёлета вельмі высокая канкурэнцыя: на адно месца ў Дзярждуму прэтэндуюць 13 кандыдатаў. Самы вялікі спіс ад партый "Адзіная Расія", КПРФ і "Справядлівая Расія - за праўду". Сёлета на выбары не прыехалі назіральнікі ад АБСЕ, але і без замежнага нагляду ЦВК Расіі арганізуе працэс волевыяўлення максімальна празрыстым (бюлетэні пасля заканчэння кожнага дня будуць змяшчаць у сейф-пакеты, якія будуць знаходзіцца пад відэаназіраннем). У сямі рэгіёнах Расіі можна зрабіць свой выбар у анлайн-фармаце. Датэрмінова на гэтых выбарах ужо прагаласавалі каля 150 тысяч расіян.
Парламенцкія выбары ў Расіі: адзіны дзень галасавання
17 сентября 2021













