Парламенцкія выбары ў Італіі пройдуць 4 сакавіка

29 декабря 2017

Учора італьянскі прэзідэнт распусціў парламент у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа. Папярэднія парламенцкія выбары ў краіне прайшлі 4 гады таму. За гэты час змяніліся тры прэм'ер-міністры: Энрыка Лета, Матэа Рэнцы, і зараз урад узначальвае Паола Джэнтылоні.