Парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Грузіі

8 октября 2016

Паводле дадзеных ЦВК краіны, у галасаванні змогуць прыняць удзел больш як тры з паловай мільёны выбаршчыкаў. Ім трэба будзе выбраць 150 дэпутатаў, 77 - па партыйных спісах, а 73 - у аднамандатных выбарчых акругах. За парламенцкімі выбарамі ў Грузіі назіраюць 111 мясцовых і 55 міжнародных арганізацый. Сярод іх - БДІПЧ АБСЕ, Парламенцкія асамблеі АБСЕ і НАТА. Папярэдняя ацэнка выбарам будзе дадзеная назіральнікамі ўжо заўтра. Грузінскія эксперты лічаць, што ў будучы парламент могуць прайсці, пераадолеўшы 5-працэнтны прахадны бар'ер, тры - чатыры партыі.