Парламент Венгрыі пачынае разгляд законапраекта, які можа абмежаваць дапамогу бежанцам. Дакумент прадугледжвае ўвядзенне 25-працэнтнага падатку на матдапамогу з-за мяжы, якая паступае ў некамерцыйныя арганізацыі. Іх супрацоўнікам забароняць пражываць у прымежных рэгіёнах краіны. У выніку падтрымліваць мігрантаў няўрадавым арганізацыям можна будзе толькі з дазволу МУС. У адваротным выпадку яны будуць аштрафаваныя або распушчаныя. Раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што міграцыя пагражае еўрапейскай хрысціянскай культуры, а таксама бяспецы і дабрабыту. Ён прапанаваў перамясціць шэнгенскія межы ўнутр, калі краіны перадавой лініі не будуць спраўляцца з патокам бежанцаў у Еўрасаюз з поўдня і ўсходу.
Парламент Венгрыі плануе абмежаваць дапамогу бежанцам
20 февраля 2018













