Парламент Вялікабрытаніі другі раз прагаласаваў супраць пагаднення па Брэксіце

13 марта 2019

Яно было прапанавана брытанскім прэм'ерам Тэрэзай Мэй. Галасаванне адбылося напярэдадні позна ўвечар. За выказаліся 242 дэпутаты, а 391 - супраць. Ва ўрадзе меркавалі, што так адбудзецца, аднак не разлічвалі, што перавага ў бок праціўнікаў будзе такой сур'ёзнай.

Галоўны перагаворшчык ад Еўрасаюза па пытаннях Брэксіту Мішэль Барнье адрэагаваў на тое, што адбываецца ў Лондане, адзначыўшы, што ЕС зрабіў усё магчымае для дасягнення пагаднення. Брэксіт без яго звязаны з сур'ёзнымі эканамічнымі рызыкамі. У найбліжэйшыя дні Лондану трэба будзе вырашыць, ці дапушчальны выхад з ЕС без здзелкі з Бруселем. Лейбарысты заклікаюць правесці датэрміновыя выбары ў каралеўстве.