Парламент Вялікабрытаніі прагаласуе па плане Брэксіту ад Тэрэзы Мэй

29 января 2019

Парламент Вялікабрытаніі сёння другі раз паспрабуе вызначыцца з планам Брэксіту ад Тэрэзы Мэй. Папярэдняе галасаванне ледзь не каштавала ёй крэсла прэм'ера. Зараз Мэй пайшла на ўступкі сваім аднапартыйцам - прыхільнікам жорсткага Брэксіту, але не факт, што гэта дапаможа ёй заручыцца падтрымкай пры галасаванні ў Палаце абшчын. Калі і гэтым разам дэпутаты не падтрымаюць план, галасаваць трэці раз будуць 13 лютага. Паводле слоў эканамістаў, горшы варыянт развіцця падзей - Брэксіт без дамовы з ЕС. Ён можа прывесці да дэфіцыту прадуктаў і росту цэн у магазінах.