У ноч на 3 мая парламент Вялікабрытаніі спыніў сваю працу

3 мая 2017
Наперадзе датэрміновыя выбары. Заканадаўчы орган распускаюць за 25 рабочых дзён да галасавання. Нагадаем, выбары ў каралеўстве пройдуць 8 чэрвеня - на тры гады раней за тэрмін. Запланавана і сустрэча прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй з каралевай Лізаветай Другой. Яе мэта - выканаць фармальнасці і ўзгадніць пытанні роспуску парламента. Па словах Мэй, выбары пройдуць, бо Вялікабрытанія мае патрэбнасць у стабільнасці і пэўнасці пасля Брэксіту.