Гэта ўжо чацвёртае павелічэнне тэрміна. Цяперашні рэжым сканчаецца 19 ліпеня. Нагадаем, ён быў уведзены ў Турцыі пасля спробы перавароту ў ліпені мінулага года. Рашэнне парламента будзе ратыфікавана Прэзідэнтам. Такім чынам, статус надзвычайнага становішча захаваецца да 20 кастрычніка. У гэты час абмяжоўваецца правядзенне мітынгаў і масавых мерапрыемстваў, а сілавыя ведамствы атрымліваюць больш праў.













